Завяршыўся візіт у Арменію Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця

Источник материала:  

30 верасня ў г. Ерэване (Рэспубліка Арменія) завяршыла работу Х сесія Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ВОФК) дзяржаў — удзельніц СНД, удзел у якой прыняла дэлегацыя Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі на чале з кіраўніком ведамства Зянонам Ломацем.

У яе працы ўдзельнічалі кіраўнікі кантрольных ведамстваў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Украіны, якія ўваходзяць у склад Савета, а таксама запрошаныя на пасяджэнне кіраўнікі вышэйшых органаў фінансавага кантролю Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Грузіі.

У ходзе сесіі кіраўнікі галоўных кантрольных ведамстваў краін СНД выступілі з дакладамі на тэму "Аб ролі вышэйшых органаў фінансавага кантролю ў кіраванні сацыяльна-эканамічнымі працэсамі" і абмяняліся думкамі па гэтым пытанні. Таксама былі разгледжаны і іншыя пытанні.

У ходзе візіту ў Арменію Старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Зянон Ломаць правёў шэраг рабочых сустрэч з кіраўнікамі кантрольных ведамстваў, якія ўдзельнічалі ў працы сесіі, падчас якіх абмеркаваў пытанні ўзаемадзеяння і правядзення сумесных кантрольных мерапрыемстваў.

←А. Лукашенко: Меня представляют вором, убийцей и предателем, а Беларусь — вечной нахлебницей России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика