Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Сільвіа Берлусконі
29.09.2010
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Старшыню Савета Міністраў Італьянскай Рэспублікі Сільвіа Берлусконі.
"Спадзяюся, што Вашы цёплыя адносіны да Беларусі будуць і надалей садзейнічаць развіццю цесных сяброўскіх адносінаў паміж нашымі краінамі. Упэўнены, што больш поўная рэалізацыя патэнцыялу ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва цалкам адпавядае інтарэсам народаў абедзвюх дзяржаў", — гаворыцца ў віншаванні.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.