«EUobserver»: ЕС працягне мараторый на санкцыі супраць Лукашэнкі
Як піша інтэрнэт-выданне «EUobserver», папярэднія перамовы дыпламатаў ЕС у верасні паказваюць на тое, што Еўрасаюз працягне забарону на паездкі для кіраўніцтва Беларусі яшчэ на 12 месяцаў, але ў той жа час усталюе мараторый на іх на 6 або 12 месяцаў.
Прычына: у Беларусі ад часу выбараў 2006 года мала што змянілася. Мараторый, у той жа час, дае Беларусі шанец палепшыць адносіны з ЕС дзеля абароны сваёй незалежнасці ад Расіі.
Рашэнне па санкцыях будзе прымацца ў лістападзе. ЕС заклікаў улады Беларусі вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі, даць свабоду СМІ і няўрадавым арганізацыям, унесці змены ў Выбарчы кодэкс, каб у краіне стала магчыма правядзенне свабодных выбараў. Беларусь дасягнула прагрэсу толькі ў некаторых з гэтых пытанняў.
Мікола Бугай