Прарасійскае і прабеларускае крылы змагаюцца за лідэрства ў БСДП
Анатоль Сідарэвіч можа ўзначаліць сацыял-дэмакратаў. |
Статутам партыі прадугледжана, што Цэнтральны Камітэт зацвярджае кандыдатуры на пасады старшыні, першага намесніка старшыні і намеснікаў старшыні БСДП. А выбірае старшыню ўжо з’езд.
ЦК зацвердзіў кандыдатуры Анатоля Сідарэвіча і Валерыя Фралова на пасаду старшыні партыі. Мечаслаў Грыб, якога таксама вылучалі, узяў самаадвод.
Сідарэвіч — адзін з Ён адзін з ветэранаў незалежніцкага руху. Гэта гісторык культуры, адзін з найлепшых беларускіх літаратуразнаўцаў, прынцыпова беларускамоўны чалавек, уніят. Сваіх прыхільнасцяў у прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Сідарэвіч публічна не акрэсліваў. Але ягоныя непрыязныя адносіны з лідэрам кампаніі «Гавары праўду» Уладзімірам Някляевым вядомыя ад сярэдзіны
У кампаніі 2010 года падтрымаў Андрэя Саннікава.
Каго б ні абралі на старшыню, першым намеснікам старшыні стане рэгіянальны актывіст. На гэтую пасаду вылучаныя Ірына Вештард са Смаргоні і Ігар Маслоўскі з Берасця.
Цікава, што ў шэрагах сацдэмаў шмат жанчын — гэта асабліва выяўна ў параўнанні з іншымі партыямі, дзе кабетаў мінімум.У выніку з шасці прэтэндэнтаў на пасады трох намеснікаў старшыні БСДП — аж чацвёра прадстаўніц колісь «другога» полу. Гэта, акрамя Вештард, яшчэ Валянціна Болбат (Кудлацкая) з Верхнядзвінска, Ганна Канюс з Берасця і
Паказальна, што ў спісе кандыдатаў няма цяперашняга лідэра партыі, філосафа Анатоля Ляўковіча, што праславіўся лаялісцкімі артыкуламі ў «Советскай Белоруссіі». Як бачым, не пасобіла.
Мікола Бугай