З'явіўся кандыдат Іваноў

Источник материала:  
20.09.2010 14:12 — Новости Политики
Загадкавы Сяргей Іваноў абвесціў пра свой намер балатавацца праз інтэрнэт.

З'явіўся кандыдат Іваноў

Гэты чалавек заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі толькі на сваім сайце, прычым датай публікацыі стаіць 01.07.2020 года. Аднак Сяргей Іваноў заклікае «не паддавацца на песімізм і правакацыі» і запісвацца ў яго ініцыятыўную групу.

«Прапаную рэальны, адрозны ад іншых, шлях развіцця Беларусі — фармаванне Грамадзянскай Супольнасці, — піша на сваім сайце Сяргей Іваноў. — Я супраць паслаблення ўлады на другім этапе развіцця, я за пераемнасць улады».

Нарадзіўся гэты Іваноў у 1971 годзе ў Мінску. У 1989 годзе скончыў сярэднюю школу №3 сталіцы. У гэтым жа годзе паступіў у Тамбоўскае вышэйшае вайсковае авіацыйнае інжынернае вучылішча. У 1994 годзе скончыў навучанне па спецыяльнасці радыётэхніка з прысваеннем кваліфікацыі радыёінжынера і вярнуўся да сябе на радзіму ў Беларусь для далейшага праходжання службы.

З 1994 года па 2004 год праходзіў службу ў сілавых структурах Рэспублікі Беларусь.

Звольніўся па ўласным жаданні. З 2004 года працаваў намеснікам дырэктара ў камерцыйнай арганізацыі.

Лічыць такі вопыт дастатковым, каб узначаліць дзяржаву.

Падзяліцца навіной: 
НШ

←Задайте вопрос Лидии Ермошиной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика