ГРАМАДСКАЯ ДУМКА ПРА ПРЭЗІДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ, ЯКІЯ МАЮЦЬ АДБЫЦЦА
Згодна з вынікамі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў жніўні 2010 г. Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераважная большасць рэспандэнтаў (90 %) ведала, што не пазней як у лютым 2011 г. павінны адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Выказваюць інтарэс да будучых выбараў 80 % грамадзян краіны.
Большасць апытанага насельніцтва (65 %) сцвярджае, што дзейнае заканадаўства дазваляе правесці дэмакратычныя выбары.
Большасць грамадзян краіны (73,5 %) упэўнена, што вынікі выбараў залежаць ад іх галасоў.
Лічаць, што можна давяраць вынікам будучых прэзідэнцкіх выбараў, 73 % апытаных грамадзян рэспублікі.
Аб намеры ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь заявіла 90 % апытаных грамадзян: 96,5 % працоўных сельскай гаспадаркі, 88,5 % працоўных прамысловасці, будаўніцтва і да т.п., 89 % служачых, 82 % студэнтаў і навучэнцаў, 91,5 % пенсіянераў.
Сярод асноўных матываў удзелу ў будучых выбарах большасць рэспандэнтаў (77,5 %) адзначыла: "Я заўсёды хаджу на выбары, бо лічу ўдзел у іх сваім грамадзянскім абавязкам".
Іншыя матывы ўдзелу ў галасаванні адзначылі менш за 17 % апытаных (гл. дыяграму).
Не маюць намеру ўдзельнічаць у галасаванні толькі 6 % рэспандэнтаў.
На момант апытання не прынялі рашэння аб сваім удзеле ў выбарах 3,5 % грамадзян.
Магчымасць развіцця падзей, падобных да "каляровых рэвалюцый", большасць апытаных грамадзян (81 %) адмаўляюць.