У прэзідэнты збіраецца вылучацца яшчэ адзін кандыдат – Сяргей Рыжоў
17.09.2010 15:43
—
Новости Политики
Начальнік сектара Віцебскага садавіна-агародніннага камбіната не ўваходзіць у партыі і не з'яўляецца прыхільнікам якога-небудзь з рухаў. Ініцыятыўная група толькі фармуецца, а лозунг, як і праграма, будуць выпрацаваны ў бліжэйшы час.
Пакуль некаторыя прафесійныя палітыкі вырашаюць складанае пытанне свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заяўляюць нікому не вядомыя асобы. Аб стварэнні ініцыятыўнай групы па вылучэнню яго кандыдатам у прэзідэнты расказаў Еўрарадыё 46-гадовы жыхар Віцебска Сяргей Рыжоў.
Сяргей Рыжоў: “Я толькі зараз праз вас афіцыйна абвяшчаю пра пачатак фармавання ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Рыжова Сяргея Ўладзіміравіча”.
Сяргей Рыжоў працуе начальнікам сектара знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага садавіна-агародніннага камбіната. На ім вырабляюць харчаванне для дзяцей, кормячых і цяжарных жанчын. Некалькі тыдняў таму Еўрарадыё расказвала пра тое, як у пачатку жніўня іерэй Андрэй Смольскі з блаславення архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзмітрыя асвяціў абсталяванне і прадукцыю камбіната. Ініцыятарам гэтага стаў менавіта Сяргей Рыжоў. Вось толькі мясцовыя крамы адмовіліся браць на рэалізацыю асвечаную прадукцыю.
Па дапамогу з вырашэннем сітуацыі начальнікам сектара знешнеэканамічнай дзейнасці звярнуўся да Еўрарадыё. Але ўвага СМІ да камбіната не спадабалася яго кіраўніцтву і зараз, кажа Сяргей, яму ўжо два разы прапанавалі напісаць заяву “па ўласным жаданні”. У адваротным выпадку абяцаюць не працягнуць кантракт на падставе “службовай неадпаведнасці”. Праўда, са сваімі прэзідэнцкімі амбіцыямі непрыемнасці на працы ён не звязвае.
Сяргей Рыжоў: “Афіцыйна аб сваіх намерах я кіраўніцтву не даводзіў, але жаданне змяніць эканамічныя складнікі, палепшыць жыццё шараговых грамадзян, павысіць міжнародную прывабнасць рэспублікі – гэтыя ідэі ў маёй галаве віравалі даўно”.
Нягледзячы на даўняе жаданне нешта змяніць, Сяргей Рыжоў ніяк да гэтага часу не праяўляў сваёй палітычнай і грамадзянскай актыўнасці. Ні ў адной з партый ён не лічыцца, сябрам нейкага руху не з’яўляецца. Карацей, нічога за ім і ў яго пакуль няма. Нават праграмы і лозунга кампаніі.
Сяргей Рыжоў: “Я не з’яўляюся сябрам якой-небудзь зарэгістраванай партыі і не разглядаю сябе ў якасці прыхільніка нейкага з рухаў, якія ў нас ёсць. Ніякіх структур у мяне няма і прапаноў аб дадатковым фінансаванні яшчэ не паступала. Ініцыятыўная група толькі фармуецца і праграма, з якой я хацеў бы звярнуцца да беларускага народа, зараз дапрацоўваецца. Лозунг, як і праграма, будзе выпрацаваны ў бліжэйшы час”.
Хто ўвойдзе ў яго ініцыятыўную групу, Рыжоў не ўдакладніў. Сказаў толькі, што гэта будзе і моладзь, і пенсіянеры. Пра колькасць яе таксама пакуль казаць зарана. Але ўжо кажа, што падчас кампаніі будзе спрабаваць наладзіць кантакты з іншымі кандыдатамі. Праўда, не з усімі, а толькі з “блізкімі да яго бачання сітуацыі”.
Бачанне ж Рыжовым сітуацыі арыгінальнасцю не адрозніваецца. Калі толькі нешматлікасцю пералічаных пунктаў.
Сяргей Рыжоў: “Беларусь і Расія – гэта славянская тэрыторыя. Гэта адна група народнасцяў. Гэта адна рэлігійная тэрыторыя. Да таго ж, у мяне шмат якія моманты нашага жыцця выклікаюць боль. У першую чаргу – гэта спаіванне нацыі. Гэта – у пэўным сэнсе яе свядомая дэградацыя”.
Новы кандыдат пазіцыянуе сябе як веруючага чалавека, праваслаўнага. Між тым, ён не хоча працаваць сумесна з, да прыкладу, Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй. І ўвогуле не хоча сябе называць апазіцыянерам. Кажа, кожная ўлада ад Бога. А вось новая ўлада – ад людзей. Што тычыцца сваёй неабазнанасці ў палітычнай кухні, то, кажа, да яго ўжо звярнуліся палітолагі і палітдарадцы з прапановай увайсці ў яго каманду і дапамагчы правесці кампанію. Праўда, імёны іх не назваў.
Нягледзячы ні на што, рэгістраваць сваю ініцыятыўную групу Рыжоў плануе ў самыя бліжэйшыя дні.