Лукашэнка: Навядзём парадак з партыямі і грамадскімі арганізацыямі
«Дзяржава будзе значна больш увагі надаваць грамадскім аб’яднанням і партыям», — з такою двухсэнсоўнаю заявай выступіў Аляксандр Лукашэнка 16 верасня на шостым з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Пра сябе ён гаварыў у першай асобе множнага ліку: «Калі нам народ і Гасподзь дазволяць працаваць у адпаведных якасцях, у новай пяцігодцы мы будзем мець адносіны значна большыя», — цытуе зварот Лукашэнкі да прысутных на з’ездзе ягонаяКіраўнік дзяржавы таксама назваў адным з вялікіх недахопаў сваёй працы тое, што раней ён надаваў гэтаму пытанню менш увагі.
Ён паўтарыў свой ранейшы тэзіс аб тым, што саветы, прафсаюзы, маладзёжныя, ветэранскія, жаночыя арганізацыі — г.зн. кантраляваныя дзяржавай структуры — ёсць «асновай грамадзянскай супольнасці». «І няма чаго тут выдумляць і падкідваць нам тэзісы
Пад стабільнасцю тут разумеецца захаванне ўлады лукашэнкаўскай групоўкай.
У той жа час ён не выключыў пераходу да ўзмацнення партыйнай сістэмы, але без канкрэтных тэрмінаў: «Я не супраць партыйнага будаўніцтва, нармальных апазіцыйных партый, не супраць вядучай пэўнай партыі, але гэта павінна вызначыць само жыццё «,— сказаў кіраўнік дзяржавы.
«У далейшым мы абавязкова больш увагі нададзім грамадскім арганізацыям і партыям у плане таго, што нам трэба навесці, калі проста гаварыць, парадак у гэтым і нарматыўна, і арганізацыйна», — падагульніў ён. Гэтыя словы можна трактаваць і як намер узмацніць кантроль, і як магчымасць дасць большую прастору для дзеяння для прымальных для ўлады арганізацый.
Мікола Бугай