Мікола Статкевіч заявіў пра сваё вылучэнне кандыдатам у
«Канчатковае рашэнне будзе прынята 18 верасня на пасяджэнні бюро партыі з удзелам рэгіянальных лідэраў. Аднак магу сказаць, што толькі адзін з іх выказвае сумнеў наконт неабходнасці ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах кандыдата ад Народнай Грамады», — сказаў Статкевіч.
Палітык падкрэсліў, што з’яўляецца прыхільнікам удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў і будзе працягваць праводзіць адпаведныя кансультацыі далей. «На жаль, спробы вызначыць адзінага кандыдата ні да чаго не прывялі. Спадзяюся, апазіцыйныя лідэры стануць больш згаворлівымі, калі сутыкнуцца з цяжкасцямі пры зборы подпісаў», — сказаў ён.
Пры гэтым Статкевіч адзначыў, што Народнай Грамадзе па сілах сабраць неабходныя для рэгістрацыі кандыдата на пасаду прэзідэнта 100 тысяч подпісаў.
Статкевіч таксама лічыць, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў гэтага года могуць быць прызнаныя недэмакратычнымі і несвабоднымі не толькі Еўрасаююзам, але і Расіяй. «У такой сітуацыі адзіны кандыдат, які заявіў аб фальсіфікацыях вынікаў выбараў і сваёй рэальнай падтрымцы насельніцтвам, мог бы называць сябе абраным прэзідэнтам. Пры ўдзеле ў выбарах некалькіх дэмакратычных кандыдатаў такая сітуацыя наўрад ці магчымая», — сказаў ён.
Беларускія навіны