Беларусь у час старшынства ў АДКБ мае намер надаць развіццю арганізацыі больш дынамізму

Источник материала:  

Беларусь у час старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы мае намер надаць больш дынамізму развіццю названай арганізацыі. Аб гэтым заявіў 14 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь у год старшынства будзе сур'ёзна працаваць, і нагадаў, што наша краіна "ніколі не ставілася абыякава да тых мерапрыемстваў, якія ўзначальвала".

"Мы дамаўляліся яшчэ ў Арменіі, у сувязі з тым, што Беларусі трэба будзе старшынстваваць у АДКБ, мы сустрэнемся і агаворым некаторыя моманты, — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да госця. — Мы разам падумаем над тымі пытаннямі, якія трэба будзе ўнесці на разгляд вышэйшага органа арганізацыі, каб надаць ёй большы дынамізм".

"Скажу шчыра, нас вельмі хвалюе, як будзе ацэнены гэты перыяд старшынства Беларусі ў АДКБ. Мы зробім усё, каб ацэнка была самая добрая", — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў час нядаўняга нефармальнага саміту АДКБ у Арменіі адбылася "вельмі сур'ёзная, прынцыповая, дакладная, шчырая размова". "Вельмі добра, што ніхто не хаваў свае погляды, свае надзеі, чаканні, звязаныя з АДКБ. Хоць, вядома, не без праблем. Але мы гэтыя праблемы не збіраемся хаваць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "нас хвалююць нашы адносіны з галоўным партнёрам па АДКБ — Расійскай Федэрацыяй". "Але нягледзячы на тое, што расійскае кіраўніцтва апошнім часам пастаянна цапае нас за розныя часткі цела, мы не затачыліся на яго так, як, можа, некаторыя думаюць. Мы цалкам адэкватна ацэньваем тое, што адбываецца", — сказаў Прэзідэнт.

Звяртаючыся да госця, Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "Хачу, каб вы наогул аб гэтым не думалі. Думаю, гэтыя непаразуменні рана ці позна развеюцца".

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, Беларусь заўсёды была і будзе для Расіі надзейнай апорай. "Хачу, каб вы разумелі: мы былі і будзем для рускага чалавека надзейнай апорай, фарпостам, як гэта ў Расіі прынята гаварыць. Мы заўсёды былі разам і будзем, і ніякім палітыкам не суджана разарваць гэтыя адносіны", — сказаў ён.

Прэзідэнт асабліва акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь будзе будаваць сваю палітыку ў гэтым ключы без залішніх прэтэнзій, наскокаў на сваіх партнёраў. "Трэба сёння ствараць, а не разбураць", — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Мікалай Бардзюжа ацаніў мінулы перыяд старшынства Беларусі ў гэтай арганізацыі ў 2006 годзе як вельмі рэзультатыўны. "Многае было зроблена, мы далі значны імпульс для развіцця арганізацыі. Тады былі закладзены вельмі многія рашэнні, якія сёння рэалізаваны", — сказаў ён, маючы на ўвазе стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, фарміраванне міратворчага патэнцыялу і іншыя рашэнні. Ён выказаў надзею, што старшынства Беларусі ў АДКБ будзе такое ж паспяховае.

Мікалай Бардзюжа нагадаў, што ў снежні пройдзе чарговы саміт АДКБ. "Вы далі сур'ёзныя даручэнні ў Ерэване. Мы рыхтуемся, працуем з Саветам Бяспекі, Міністэрствам замежных спраў Беларусі", — сказаў генеральны сакратар АДКБ.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Минск откроет наблюдателям границы. Но даст ли заглянуть в урны?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика