Чатыры беларускамоўныя кандыдаты сустрэліся ў Берштах

Источник материала:  
14.09.2010 11:38 — Новости Политики
Чатыры патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты правялі сустрэчу на Гродзеншчыне ў вёсцы Бершты.

Яе зладзілі лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, незалежны палітык Алесь Міхалевіч і прэтэндэнт ад Зялёных Юрый Глушакоў.

Палітыкі абмеркавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне. Як распавёў Рыгор Кастусёў, удзельнікі сустрэчы не выбіралі між сабой аднаго прэтэндэнта у прэзідэнты.

«Паміж намі чатырма ўзнік давер адзін да аднаго. Вырашылі сустрэцца і паразмаўляць. Сустрэча скончылася паспяхова. Проста ёсць дамоўленасць пра супрацоўніцтва ў будучай выбарчай кампаніі. Без вызначэння агульных пазіцый было цяжка. Цяпер мы іх вызначылі».

Падрабязныя вынікі сустрэчы хаваюцца ў сакрэце. Як паведаміў Алесь Міхалевіч, іх абвесцяць на адмысловай канферэнцыі па меры развіцця падзеяў.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

←Ярмошына: Пры неабходнасці другі тур можа прайсці 26 снежня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика