Аляксандр Лукашэнка: "У Мінску неабходна развіваць і добраўпарадкоўваць паркавыя зоны"

Источник материала:  

Такую думку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў 10 верасня, наведваючы сталічны парк Перамогі, размешчаны на беразе Камсамольскага возера.

"Добра, што ў нас ёсць такія паркі, дзе людзі могуць адпачываць, займацца спортам, проста гуляць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Мэр Мінска Мікалай Ладуцька і галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін далажылі Прэзідэнту аб тым, як вядзецца добраўпарадкаванне беларускай сталіцы. У прыватнасці, аб аднаўленні Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу ў Мінску, будаўніцтве аквапарку на праспекце Пераможцаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў уважліва паглядзець на закінутыя тэрыторыі ўнутры Мінскай кальцавой дарогі і заняцца іх забудовай і прывядзеннем у парадак.

Аднак асноўная ўвага была засяроджана на добраўпарадкаванні Камсамольскага возера, парку Перамогі і прылеглых тэрыторый.

Канцэпцыя парку Перамогі была распрацавана ў 2005 годзе, а першыя работы тут пачаліся ў снежні 2008 года. Агульная тэрыторыя парку складае каля 200 га. Ён будзе падзелены на некалькі зонаў, у прыватнасці мемарыяльную, культурна-масавых мерапрыемстваў, гісторыка-пазнавальную, спартыўную, дзіцячую гульнявую, ціхага адпачынку і прагулак, а таксама грамадскага харчавання. Па перыметры парку ўздоўж Камсамольскага возера будзе пракладзена пешаходная дарожка, каля якой будуць размешчаны пляцоўкі адпачынку і аб'екты грамадскага харчавання. З'явіцца таксама веладарожка працягласцю 2,5 км.

Аляксандр Лукашэнка: "У Мінску неабходна развіваць і добраўпарадкоўваць паркавыя зоны"

Цяпер поўнасцю рэканструяваны пешаходныя дарожкі (амаль 25 км), пабудавана пляцоўка для правядзення канцэртаў, выканана добраўпарадкаванне экалагічнага Птушынага вострава, будаўніцтва пешаходнага моста і вострава Камсамольцаў са спартыўнымі пляцоўкамі для актыўнага адпачынку. Акрамя таго, падрыхтаваны гасцявыя стаянкі на 300 машына-месцаў, сістэма асвятлення тэрыторыі з рознымі рэжымамі асветленасці ў залежнасці ад часу сутак, а таксама дэкаратыўная падсветка асноўных збудаванняў парку. Уздоўж Камсамольскага возера ўладкаваны пляжы, ёсць шматлікія пункты грамадскага харчавання, поўнасцю добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.

У парку працуе і некалькі фантанаў: "Перамога" і "Вечнасць", а таксама шматструменны святлодынамічны фантан на вадзе "Ветразь". У выхадныя і святочныя дні будзе працаваць колеравая падсветка, у астатні ж час фантан будзе функцыянаваць у эканамічным рэжыме.

Усяго на праведзеныя работы затрачана каля Br90 млрд.

Прэзідэнт зрабіў прагулку на пасажырскім катары па Камсамольскім возеры і з вады агледзеў, як добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Ён прагуляўся па экалагічным Птушыным востраве, набярэжнай возера, пагутарыў з мінчанамі, якія тут адпачываюць. Прэзідэнт падкрэсліў, што такія гарадскія зоны адпачынку ствараюцца спецыяльна для людзей, каб яны маглі ў любы час, не ад'язджаючы далёка ад дома, прагуляцца, заняцца спортам або пазагараць у добрае надвор'е.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым станоўча ацаніў праведзеную работу па добраўпарадкаванні гэтай зоны. "Добра, што ёсць веладарожкі, шмат прагулачных сцежак, — сказаў Прэзідэнт. — Летам гараджане могуць свабодна купацца, адпачываць, загараць разам з дзецьмі".

Прэзідэнт даручыў зарыбляць вадаём, каб тут маглі праводзіць час і аматары рыбалкі. Што ж датычыцца зялёнай зоны, то, на думку кіраўніка дзяржавы, неабходна ўсё "рабіць прасцей, каб арганічна ўспрымалася".

Падагульняючы ўбачанае, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Галоўнае, што мы добраўпарадкавалі парк, што кожны чалавек можа тут і адпачыць, і ўмацаваць здароўе".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Таможенный союз: порядки - проще некуда?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика