Гайдукевіч возьме ўдзел у святкаванні 20-й гадавіны з дня стварэння Рэспублікі Паўднёвая Асеція
Гайдукевіч атрымаў асабістае запрашэнне ад прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Эдуарда Какойты наведаць рэспубліку з нагоды святкавання
Падчас паездкі запланавана правядзенне шэрагу сустрэч і перамоў у Маскве і ва Уладзікаўказе, адзначае
Нагадаем, Абхазія і Паўднёвая Асеція яшчэ ў канцы 2008 года накіравалі ў беларускі парламент просьбу аб прызнанні іх незалежнасці. У лістападзе 2009 года група беларускіх парламентарыяў наведала Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію, каб азнаёміцца з сітуацыяй на месцы. Па выніках паездкі дэпутаты падрыхтавалі даклад для кіраўніцтва краіны, які так і не быў абнародаваны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што рашэнне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі павінен прыняць беларускі парламент.
Тым не менш пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі так і не было ўнесена ў парадак дня сесіі Палаты прадстаўнікоў.
Сяргей Пульша, БелаПАН