Грыб: Не
10.09.2010 12:03
—
Новости Политики
«Не буду ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ў якасці кандыдата», — сказаў генеральны сакратар партыі БСДП (Грамада) Мечыслаў Грыб. Прычына, як адзначае палітык, даволі банальная — адсутнасць фінансавых рэсурсаў.
— Я рашэнне прыняў. Зараз няма ніякай магчымасці прымаць удзел у гэтых выбарах, таму што ў мяне няма адпаведных рэсурсаў, у першую чаргу, фінансавых. Без гэтага ісці, проста так «дражніцца», потым некаму
Прэзідэнцкая кампанія патрабуе немалых фінансавых і людскіх рэсурсаў, апрача гэтага, удзел у прэзідэнцкай гонцы ва ўмовах Беларусі патрабуе немалой асабістай адвагі.
Канчатковае рашэнне наконт удзелу кандыдата ад партыі БСДП (Грамада) у прэзідэнцкіх выбарах буде прынятае пасля абвяшчэння даты выбараў — адзначыў палітык.
Падзяліцца навіной:
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя