МЗС Літвы: Улады Беларусі павінны развеяць сумневы ў смерці Бябеніна
«МЗС Літвы назірае за сітуацыяй (…). Мы лічым, што ў інтарэсах самой улады Беларусі старанна даследаваць прычыны смерці Бябеніна, інфармаваць грамадства і развеяць магчымыя сумневы ў сувязі з абставінамі яго смерці», — кажацца ў афіцыйным каментары МЗС, падкрэсліваючы, што «абставіны смерці журналіста, заснавальніка апазіцыйнага сайта charter97.org, выклікалі неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве».
Нагадаем, што цела заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна было знойдзена павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак калегі журналіста паведамляюць, што смерць Алега Беябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце надыходу смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Ён быў поўны планаў. У журналіста засталіся жонка і двое сыноў. Ён быў асноўным чальцом каманды апазыцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.
charter97.org