Псіхалагічны трылер пра маніпуляцыі грамадскай свядомасцю

Источник материала:  
07.09.2010 12:54 — Новости Политики
БТ сёння пакажа дакументальны трылер пра маліпуляцыі грамадскай свядомасцю ў палітычных мэтах.

У трэйлеры да фільма бачна, што псіхалогію супрацоўнікі Агенцтва тэленавінаў збіраюцца паказваць з дапамогай кадраў з апазіцыйных акцый і суда над Арцёмам Дубскім.

У праграме навінаў Беларускага тэлебачання сёння пасля праграмы Панарама стаіць фільм Агенцтва тэленавінаў «Псіхалогія дэвіацыі». У анатацыі на сайце значыцца, што псіхалагічны трылер pаскажа

ўсе таямніцы «спружынаў ненармальных паводзінаў»: дзіцячыя адхіленні ў паводзінах, якія застаюцца на ўсё жыццё, прычыны па якіх дарослыя здзяцінелі, а таксама бадзяжніцтва, самаразбурэнне, агрэсію ў пясочніцы, гістэрыкі і суіцыідальныя схільнасці.

Калі адкрыць трэйлер да фільма, то аказваецца, што ўсе гэтыя нерадасныя псіхалагічныя тэрміны тычацца непасрэдна апазіцыйных акцый. На фоне закадравага пра першую частку дакументальнага фільма паказваюць кадры з апазіцыйных акцый, а таксама буйным планам актывіста «Маладога фронта» Арцёма Дубскага.

Як патлумачылі журналісту «Нашай Нівы» ў Агенцтве тэленавінаў, фільм насамрэч прысвечаны псіхалагічнаму складніку палітычных правакацый:

«На прыкладах, будуць паказаны псіхалагічныя моманты палітычных акцый і хто якія дэвідэнты атрымлівае ад іх. А таксама раскажуць пра маніпуляцыю грамадскай свядомасцю ў палітычных мэтах».
Падзяліцца навіной: 
Настасся Шамрэй

←Беларусь в ближайшие 5 лет может выйти на экспорт 1 млн.т картофеля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика