Анархісты атакавалі ізалятар на Акрэсціна?
06.09.2010 19:16
—
Новости Политики
У панядзелак у Мінску група анархістаў атакавала ізалятар часовага ўтрымання па вуліцы Акрэсціна.
Па інфармацыі анархічнай групы «Сябры Свабоды», сёння раніцай у знак салідарнасці з затрыманымі па падазрэнні ў дачыненні да інцыдэнту каля расейскай амбасады 30 жніўня, ізалятар на вуліцы Акрэсціна быў атакаваны кактэйлямі Молатава.
«Пасля радыкальнай акцыі каля расейскай амбасады рэпрэсіўныя органы дзяржавы пачалі беспрэцэдэнтную аблаву на анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў па ўсёй краіне. І
залятары напаўняюцца ўсё новымі затрыманымі. У асноўным гэта дзеці, якія не маюць ніякага дачынення да радыкальных акцыяў і займаюцца мірнай прапагандай сваіх поглядаў і удзелам у сацыяльных ініцыятывах. Зараз ім шыюць справы і вешаюць усё што толькі можна», — заявілі актывісты анархістычны групы.Яны таксама ўзялі на сябе адказнасць за ўсе нядаўна мінулыя радыкальныя акцыі.
Афіцыйнага пацверджання атакі на ізалятар пакуль няма.
Падзяліцца навіной:
Udf.by
Udf.by