Мінск наведае генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа

Источник материала:  
06.09.2010 12:36 — Новости Политики
7 верасня адбудзецца візіт у Беларусь генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Мікалая Бардзюжы, паведамляе прэс-служба МЗС.

Падчас візіту запланаваны сустрэчы Бардзюжы з кіраўніцтвам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства абароны.

Чакаецца, што на сустрэчах бакі абмяркуюць пытанні павышэння ўзроўню каардынацыі знешнепалітычнага рэагавання дзяржаў — членаў АДКБ, рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас нефармальнага саміту АДКБ у Ерэване 20–22 жніўня 2010 года, фінансавы і арганізацыйны складнік дзейнасці АДКБ, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В оппозиции - системный кризис

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика