Справу пра напад на амбасаду Расіі перакваліфікавалі

Источник материала:  
06.09.2010 12:01 — Новости Политики
«Шэсьць чалавек затрыманы ў рамках крымінальнай справы, якая заведзена паводле артыкулу «падпал», — заявіў начальнік прэсавай службы менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

Раней прадстаўнікі МУС казалі, што крымінальная справа заведзена паводле артыкулу «хуліганства».

Паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, максымальнае пакараньне за хуліганства — 3 гады пазбаўленьня волі. За падпал — да васьмі гадоў зьняволеньня.

3 верасьня супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі шасьцёх актывістаў анархісцкага руху па справе аб выбуху каля расейскай амбасады.

Імёны затрыманых:

Ігар Багачак

Валерыя Хоціна

Сяргей Сьлюсар

Мікалай Дзядок

Аляксей Жынгероўcкі

Усе затрыманыя знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Максымальны тэрмін затрыманьня без прад’яўленьня абвінавачваньня ў Беларусі складае 72 гадзіны. Пракурор можа падоўжыць гэты тэрмін да 10 сутак.

Інцыдэнт ля расейскай амбасады ў Менску адбыўся ўвечары 30 жніўня.

Невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады «кактэль молатава». У выніку згарэла машына дыпляматычнага прадстаўніцтва.

2 верасьня анархісцкая суполка «Сябры свабоды» ўзяла на сябе адказ за напад на амбасаду Расеі. Аўтары звароту, зьмешчанага ў інтэрнэце, патлумачылі, што акцыя праведзенае на знак падтрымкі абаронцаў Хімкінскага лесу, што пад Масквой.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Посол Кыргызстана в Беларуси Ишенкуль Болджурова подала в отставку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика