Поздравление с Днем белорусской письменности.

Источник материала:  
04.09.2010 19:01 — Новости Политики
Паважаныя сябры! 

Дзень беларускага пісьменства - традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання і развіцця багатай культурнай спадчыны i духоўнага здабытку нашага народа.
Літаратура, мастацтва заўсёды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцяў грамадзян. Беларусь - радзіма мноrix выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню.
У нашай краіне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымліваем развіццё нацыянальнага кнігавыдання і друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення i росквіту сапраўдных талентаў.
Сёлетнія святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнікі, на гасціннай, прыгожай і непаўторнай палескай зямлі, якую ў сваіх творах уславіў выдатны беларускі пісьменнік Іван Мележ, дзе жывуць і плённа працуюць шчырыя і руплівыя людзі.
Сардэчна віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення i аптымізму. 

Аляксандр Лукашэнка
←Экспертиза установила причину смерти журналиста Олега Бебенина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика