Анархісты ўзялі на сябе адказнасць за напад на амбасаду РФ
У інтэрнэце зьявілася заява, у якой адказнасьць за здарэньне ля расейскай амбасады ў Менску бяруць на сябе анархісты, якія называюць сябе чальцамі суполкі «Сябры Свабоды».
«Гэтай акцыяй мы выказваем гнеў і пратэст супраць арыштаў і рэпрэсій у дачыненьні да сацыяльных актывістаў, якія паўсталі на абарону Хімкінскага лесу ў Маскве», — гаворыцца ў заяве.«Сьмешна чытаць водгукі і развагі пра акцыю на
Улады Масквы меліся будаваць трасу Масква —
У жніўні прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў прыпыніць будаўніцтва дарогу, пакуль ня пройдуць грамадзкія абмеркаваньні гэтай тэмы.
Відэазварот суполкі «Сябры Свабоды».
1 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не выключае датычнасьці да здарэньня расейскага боку:
«Хутчэй за усё, ім, напэўна, быў патрэбны гэты інцыдэнт.Каб паказаць: бачыце, які там Лукашэнка, які ледзь ня сам зладзіў гэты тэракт, як яны самі яго называюць. Падонкі і нягоднікі. Больш я нічога сказаць не магу».
Прадстаўнікі абмасады Расеі ў Менску ніяк не пракамэнтавалі словы кіраўніка Беларусі.
svaboda.org