Сідорскі наведае Брэсцкую вобласць
У праграме рабочай паездкі запланавана наведванне Жабінкаўскага цукровага завода, дзе кіраўнік урада азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі прадпрыемства да перапрацоўкі цукровых буракоў новага ўраджаю.
Пытанні развіцця бульбаводчай галіны Беларусі на 2011–2015 гады будуць разгледжаны ў час наведвання СВК
Сяргей Сідорскі таксама наведае РУП «Бярозатара» для азнаямлення з ходам рэалізацыі праекта па арганізацыі вытворчасці ўпакоўкі для вадкіх харчовых прадуктаў тыпу «Тэтра Рэкс» і «Тэтра Брык» магутнацю 500 млн. адзінак упакоўкі ў год. Праект ажыццяўляецца ў адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы. Запуск гэтай вытворчасці дасць магчымасць задаволіць патрэбнасць беларускага рынку ў сучаснай упакоўцы, вырашыць праблему імпартазамяшчэння.
БЕЛТА