Сачыце за камерай
Бачныя дата і характарыстыкі фотаў.
Неапрацаваны здымак.
Прыклад "умяшальніцтва".
Прыклады апрацоўкі.
Гэта адзін з самых «моцных» здымкаў часовага паверанага ў справах Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйна. Ён выклікаў хвалю абмеркаванняў.
Большасць каментатараў угледзела тут няякасную кампаноўку з некалькіх здымкаў з дапамогай камп’ютарнай праграмы «Фаташоп». Насамрэч, у вочы кідаецца неадпаведнасць колераў і асвятлення на розных участках здымка. У дадатак, рука мужчыны (на фота абведзеная авалам) дакранаецца да дзяўчыны вельмі ўжо ненатуральна. Дый даўжыня рукі, скажам так, ненатуральная.
Гэтая ненатуральнасць яшчэ больш выразная на наступным здымку. Паўпразрыстыя пальцы і рукі сведчаць альбо аб апрацоўцы здымка ў графічным рэдактары, альбо аб рэнтгенаўскім выпраменьванні фотакамеры. Але ж апошняе немагчыма.Аматары фатаграфіі могуць нават ацаніць усе параметры, пры якіх рабіліся здымкі.
Дарэчы, мадэль камеры, выкарыстаная незадаволенай беларускай, зусім не належыць да ліку звычайнага аксесуара дамскай торбачкі. Гэта хоць і адна з самых кампактных, але ўсё ж люстраная камера. Даволі складаная ў кіраванні і патрабуе немалога запасу ведаў і ўменняў. Яна не толькі важыць, разам з аб’ектывам, пад кілаграм, але яшчэ і займае нашмат больш месца, чым звычайныя мыльніцы. Навошта гэта ўсё цягаць з сабой па рэстарацыях? Адказ просты. Кэнан 500Д дазваляе рабіць фотаздымкі вялікага памеру, акурат прыдатныя для разнастайнай апрацоўкі ў фоташопе.
Карацей, ідэальны варыянт для журналіста, які не хоча прыцягваць увагу прафесійнай апаратурай, але пры гэтым жадае атрымаць здымкі добрай якасці.Дый не толькі журналіста. Для любога, хто хоча падрыхтаваць «моцны» матэрыял.
Сярод апублікаваных здымкаў ёсць і такія, што не выклікаюць ніякіх сумневаў. Аднак, разам з гэтым, яны сведчаць толькі аб тым, што эстонскі дыпламат любіў наведваць сталічныя рэстарацыі ў кампаніі прыгожых дзяўчат. А дзяўчаты на здымках дэманструюць жаданне весела правесці час і ніяк не выглядаюць на недаступных і ганарлівых.
Напэўна, таму дыпламат і контрразведчык Лахштэйн пасля публікацыі здымкаў падаў у адстаўку. Фаташоп быў проста дадатковым аргументам.
Алесь Пілецкі