Спрошчаны візавы рэжым з Літвой: а ці дачакаемся?
Першапачаткова гаворка ішла пра тое, што з сярэдзіны 2010 года грамадзяне Беларусі і Літвы, што жывуць на адлегласці 50 кіламетраў ад мяжы, змогуць перасякаць яе дзякуючы дазволу, які будзе каштаваць дваццаць еўра, з тэрмінам дзеяння пяць гадоў. Але пагадненне ўжо год, як застаецца не падпісаным.
Літоўскім бок зацікаўлены ў падпісанні пагаднення, пры чым глава МУС Літвы Аўдронюс Ажубаліс лічыць, што пагадненне павінна датычыцца не толькі жыхароў памежжа, а ўсіх беларусаў без выключэння.
Палітычны аглядальні Раман Якаўлеўскі лічыць, што казаць пра згоду афіцыйнага Мінска падпісаць пагадненне казаць рана:
— Аб сваёй гатоўнасці да супрацоўніцтва Мінск дэкларуе пастаянна, але дэкларацыі і дзеянні — гэта не адное і тое. Па меркаванні спадара Якаўлеўскага, нядаўні інцыдэнт с затрыманнем Л. Банкаўскаса ў Беларусі можа ўскладніць працэс падпісання пагаднення.
Юрась Ускоў, паводле delfi.lt