Гімпу плануе ў бліжэйшы час наведаць з афіцыйным візітам Беларусь
21.08.2010 14:41
—
Новости Политики
Выконваючы абавязкі прэзідэнта Малдовы, старшыня парламента Міхай Гімпу ў бліжэйшы час плануе наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым ён паведаміў 20 жніўня на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дата візіту ўдакладняецца па дыпламатычных каналах. Міхай Гімпу плануе абмеркаваць з уладамі Беларусі пытанні, якія датычацца развіцця двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, умацавання ўзаемадзеяння паміж парламентамі дзвюх краін.
Міхай Гімпу заявіў, што Малдова зацікаўлена ў развіцці канструктыўнага і прагматычнага супрацоўніцтва з Беларуссю па многіх напрамках з упорам на гандлёвыя і эканамічныя сувязі. Паводле яго слоў, Кішынёў гатовы таксама рэалізаваць з Мінскам сумесныя праекты, ствараць малдаўска-беларускія сумесныя прадпрыемствы ў мэтах забеспячэння рынкаў дзвюх краін якаснымі прадуктамі і паслугамі.