Што стане галоўнай тэмай на саміце АДКБ?

Источник материала:  
20.08.2010 16:13 — Новости Политики

Цяперашні прэзыдэнт Кіргізстану, Роза Атунбаева, былы амбасадар ЗША ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амэрык, паспрабуе пераканаць АДКБ пагадзіцца на пастаўку верталётаў, бронетранспарцёраў і сродкаў на падрыхтоўку сіл бясьпекі Кіргізстану.

«У мяне ёсьць адчуваньне, што існуе агульны недавер да дзеючай у Кыргызстане улады», кажа Аляксей Малашэнка, палітоляг, адмыслоўца па Цэнтральнай Азіі маскоўскага Цэнтра Карнэгі.

Прадстаўнікі Расеі кажуць, што пытаньне адпраўкі войскаў у Кыргызстан не стаіць на парадку дня. Паводле аналітыкаў, Крэмль ня хоча рызыкаваць жыцьцямі расейскіх вайскоўцаў, нягледзячы на сваю перакананасьць у тым, што постсавецкая Цэнтральная Азія знаходзіцца ў межах інтарэсаў Масквы.

Масква будзе імкнуцца, каб рашэньне наконт ваеннай дапамогі і паставак ваеннай тэхнікі Бішкеку прымалася калектыўна, кажа Малашэнка, каб паказаць, што АДКБ зьяўляецца істотнай сілай.

«Прымаючы пад увагу характар мерапрыемства, любы з прэзыдэнтаў можа прапанаваць дадатковыя пытаньні для абмеркаваньня. Напрыклад, плянуецца, што прэзыдэнт Расеі, які цяпер ёсьць старшынём Савету калектыўнай бясьпекі АДКБ, прапануе абмяркаваць дату наступнага Савета калектыўнай бясьпекі АДКБ у Маскве», кажа памочнік прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька.

Нефармальны саміт у Ерэване, які пачынаецца ў пятніцу, 20 жніўня, стане ужо чацьвёртым у гісторыі АДКБ. Кіраўнікі дзяржаў правядуць двухбаковыя сустрэчы, а таксама наведаюць знакамітае возера Севан.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Чэшскія сенатары: Беларусі варта задумацца, чаму 47 краінаў Рады Еўропы думаюць інакш

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика