Пра гэта журналістам паведаміў старшыня «Белай Русі» міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў 20 жніўня перад адкрыццём форуму педагагічных работнікаў устаноў сістэмы адукацыі ў Мінску.
Паводле слоў Радзькова, «Белая Русь» актыўна ўключылася ў працу дзяржорганаў. «Гэты маніторынг — магчымасць дапамагчы. Прычым арганізацыя грамадская, якая не залежыць ад уплыву ўлады. Мы ўпэўнены, што, апрацаваўшы звароты насельніцтва, дадзім кіраўніку дзяржавы дастаткова аб’ектыўны матэрыял», — сказаў старшыня РГА.
Адной з форм узаемадзеяння «Белай Русі» з насельніцтвам, паводле слоў Радзькова, з’яўляюцца грамадскія прыёмныя, арганізаваныя ва ўсіх раённых цэнтрах. За час працы РГА праз грамадскія прыёмныя паступіла прыкладна 10 тысяч зваротаў. Сярод іх — як скаргі на начальства і органы ўлады, так і праекты, прапановы, пажаданні. Усе звароты перадаюцца на адпаведныя ўзроўні ўлады для далейшага разгляду, запэўніў Радзькоў, дадаўшы, што «ёсць добрыя вынікі».
БелаПАН