Прэзыдэнт Літвы сочыць за сытуацыяй з Л.Банкаўскасам

Источник материала:  
19.08.2010 14:41 — Новости Политики

Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце спадзяецца, што беларускія праваахоўчыя органы, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, апэратыўна і аб’ектыўна правядуць сьледзтва ў справе затрыманага супрацоўніка віленскай паліцыі Лайманаса Банкаўскаса.

«Літва зацікаўленая ў тым, каб як мага хутчэй атрымаць адказы ў сувязі з гэтым затрыманьнем (…). Прэзыдэнт спадзяецца, што кіраўніцтва Беларусі, разумеючы далікатнасьць сытуацыі, забясьпечыць правядзеньне апэратыўнага і аб’ектыўнага сьледзтва», — пераказала словы прэзыдэнткі агенцтву BNS яе дарадніца Дайва Ульбінайце.

Д.Грыбаўскайце таксама выказала спадзяваньне, што гэты інцыдэнт не пашкодзіць літоўска-беларускім дачыненьням.

Паводле Д.Ульбінайце, прэзыдэнтура сочыць за сытуацыяй з затрыманьнем Л.Банкаўскаса.

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

←Настаўнікам павысяць заробкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика