Някляеў не ў прэзідэнты сабраўся, а ў нобелеўскія лаўрэаты
На сайце праўладнага Саюза пісьменнікаў з’явіўся артыкул, у якім намер лідэра «Гавары праўду» ўдзельнічаць у выбарах бачаць як спробу зарабіць іншыя дывідэнды. А іменна: рэпутацыю для Уладзіміра Някляева ў вачах нобелеўскага камітэта. То бок
паэт займаецца палітыкай дзеля таго, каб вылучыцца на атрыманне Нобелеўскай прэміі. Следам за Барадуліным.«Паэт Уладзімір Някляеў, як я адразу сцяміў, замахваецца на паход за самай галоўнай пасадай у краіне… Безумоўна, Уладзімір Пракопавіч не настолькі бязглузды і саманадзейны, каб не разумець: яго высілкі ў дадзеным выпадку «яйца выеденного не стоят». Тым не менш, шуму вакол свайго імя можа нарабіць», — мяркуе Грышкавец.
Грышкавец з зайздрасцю піша пра паэтавы прэміі, званні, пасады, якія прынеслі і матэрыяльныя выгоды. Але не адмаўляе ў тым, што «пасля Максіма Танка, заўчаснай смерці Янішчыц, Купрэева і Сыса, адзіны, аб кім без аглядкі можна сказаць: паэт!»
Кастусь Матушыч