Лаўроў: Міратворчыя сілы АДКБ пакуль фарміруюцца

Источник материала:  
19.08.2010 10:18 — Новости Политики
Міратворчыя сілы Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) знаходзяцца ў працэсе фарміравання, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў вечарам 18 жніўня ў інтэрв’ю Грамадскаму тэлебачанню Арменіі.

Лаўроў выказаў надзею на тое, што ў далейшым, па рашэнні Савета калектыўнай бяспекі кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, міратворчыя сілы АДКБ могуць быць прыцягнутыя да рознай міратворчай дзейнасці, у прыватнасці па мандаце АБСЕ або ААН. «У дакументах, якія ляжаць у аснове стварэння міратворчых сіл АДКБ, такое таксама прадугледжана», — сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка расійскага МЗС, у АДКБ распрацаваныя механізмы, закліканыя абараніць краіны, што ўваходзяць у яе, ад знешняй агрэсіі, міжнароднага тэрарызму і наркатрафіка, міжнароднай арганізаванай злачыннасці.

Гэтымі праблемамі, зазначыў Лаўроў, таксама займаюцца Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання (КСАР), якія з’явіліся больш як год таму па выніках маскоўскага саміта АДКБ. Іх фарміраванне «актыўна працягваецца», паведаміў міністр.

«Усе дзяржавы, якія падпісалі і ратыфікавалі пагадненне па КСАР, далі свае адпаведныя падраздзяленні», — сказаў Лаўроў. Пры гэтым ён зазначыў, што размова ідзе не толькі пра воінскія падраздзяленні, але і структуры праваахоўнай сферы, якія змагаюцца з міжнароднымі выклікамі і пагрозамі — тэрарызмам, наркатрафікам, аргзлачыннасцю.

Да магчымых дзеянняў КСАР плануецца прыцягваць сілы грамадзянскай абароны і МНС, паведаміў Лаўроў.

Нагадаем, у АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

Інтэрв’ю Лаўрова прымеркаванае да саміта АДКБ, які пройдзе ў Ерэване 20–21 жніўня.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Глава МИД РФ: Миротворческие силы ОДКБ пока формируются

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика