Уладзімір Колас: галоўнай задачай дэмакратычнай апазіцыі рада лічыць вылучэнне адзінага кандыдата
18.08.2010
—
Новости Политики
Рада беларускай інтэлігенцыі працягне працу па вылучэнні адзінага кандыдата на выбарах кіраўніка дзяржавы. Пра гэта заявіў старшыня рады Уладзімір Колас, каментуючы сустрэчу прадстаўнікоў беларускай апазіцыі пад старшынствам лідэра Еўрапейскай кааліцыі Міколы Статкевіча, што прайшла 18 жніўня ў Мінску.Як раней паведамляў БелаПАН, удзельнікі сённяшняй сустрэчы запланавалі падпісаць 24 жніўня дамову па каардынацыі дзеянняў дэмакратычных структур падчас выбараў. У дамове вызначаны напрамкі сумесных дзеянняў: нагляданне, вылучэнне прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, патрабаванне змяніць выбарчае заканадаўства ці практыку яго прымянення, а таксама мабілізацыя людзей на пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў.
На думку Коласа, каардынацыя дзеянняў — справа карысная. Але галоўнай задачай дэмакратычнай апазіцыі рада лічыць вылучэнне адзінага кандыдата, падкрэсліў ён. "Вось чаму я ўстрымаўся ад удзелу ў сённяшняй сустрэчы", — дадаў Колас.
Ён нагадаў, што з красавіка 2009 года рада вядзе кансультацыі з лідэрамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый па падрыхтоўцы да будучай прэзідэнцкай кампаніі. Падчас кансультацый рада зрабіла наступныя высновы:
- Сярод прэтэндэнтаў на ўдзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах ёсць асобы, якія па ўзроўні адукацыі, прафесійных і маральных якасцях, жыццёвых дасягненнях і ўзроўні вядомасці ў грамадстве могуць узначаліць пераможную выбарчую кампанію і паспяхова выконваць абавязкі прэзідэнта краіны. Гэта Аляксандр Казулін, Сяргей Калякін, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саннікаў;
- У сваёй дзейнасці большасць беларускіх дэмакратычных палітыкаў выкарыстоўвае механізмы змагання за лідэрства, эфектыўныя толькі ў адкрытым грамадстве;
- Ніхто з дзейных дэмакратычных палітыкаў не мае шансаў паасобку перамагчы на будучых прэзідэнцкіх выбарах;
- Перамога магчымая толькі пры ўмове аб'яднання намаганняў.
Колас выказаў шкадаванне, што працэс вызначэння адзінага кандыдата недаравальна зацягнуўся па прычынах, якія нельга лічыць аб'ектыўнымі. "Многім прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду не хапае шчырасці, рашучасці, здольнасці ахвяраваць уласнымі інтарэсамі і амбіцыямі дзеля агульнай мэты. Некаторыя з іх ухіляюцца ад удзелу ў перамовах ці схільныя бясконца зацягваць працэс вызначэння адзінага кандыдата, бо не жадаюць бачыць у гэтай якасці нікога, акрамя сябе", — падкрэсліў Колас.
Паводле яго слоў, фактар часу набывае вырашальнае значэнне, зыходзячы з таго, што выбары могуць адбыцца ў канцы 2010 года. "Мы лічым, што прамаруджванне з вызначэннем адзінага кандыдата і няздольнасць дэмакратычных лідэраў да кансалідацыі ставяць пад пагрозу станоўчыя вынікі будучай прэзідэнцкай кампаніі і магчымасць пачатку дэмакратычных пераменаў у Беларусі", — сказаў Колас, паведамляе БелаПАН.
На яго думку, нішто не замінае ў бліжэйшы час вызначыць канкрэтную дату вылучэння адзінага кандыдата. Рада гатовая і надалей удзельнічаць у рэальнай працы па кансалідацыі дэмакратычны сіл, але не будзе спрычыняцца да імітацыі гэтага працэсу.
Нагадаем, шэраг апазіцыйных палітыкаў адмовіліся ад пасрэдніцтва Рады беларускай інтэлігенцыі ў працэсе вылучэння адзінага кандыдата пасля таго, як рада звузіла колькасць прэтэндэнтаў на атрыманне статусу адзінага кандыдата да пяці чалавек: Сяргей Калякін, Аляксандр Казулін, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук і Андрэй Саннікаў.

Крынiца: Народная Воля