На пасяджэнне кандыдатаў ад апазіцыі не з’явіўся ні адзін кандыдат

Источник материала:  
18.08.2010 11:17 — Новости Политики
Ініцыятар сустрэчы Статкевіч быў у гордай адзіноце.

Дарма рэпарцёры «Нашай Нівы» чакалі: на пасяджэнне па вылучэнні адзінага не з’явіўся ні адзін кандыдат. Прыйшоў ініцыятар сустрэчы Статкевіч, пакруціўся Лябедзька. Але не было Мілінкевіча, Някляева, Саннікава, Рымашэўскага, Міхалевіча — імаверных прэтэндэнтаў.

Бліжэй да 11.00, са спазненнем на гадзіну, прыйшлі Карняенка, Ухналёў, Бухвостаў, Янукевіч — лідэры партый і асяродкаў.

Круглы стол меў прайсці 18 жніўня ў закрытым рэжыме. Палітыкі мелі абмеркаваць магчымасць супольнага вылучэння сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, удзелу ў назіранні за выбарамі, а таксама заклік да выбаршчыкаў выйсці на вуліцы ў выпадку фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Перад гэтым прадстаўнічая сустрэча палітыкаў адбылася ў Вільні.

Вылучыць адзінага кандыдата ад дэмсіл на выбарах прэзідэнта перад гэтым спрабавала Рада беларускай інтэлігенцыі. Аднак у вызначаны Радай спіс не трапілі ні Мілінкевіч, ні Рымашэўскі.

Таму 11 жніўня апазіцыйныя палітыкі прынялі рашэнне адмовіцца ад пасрэдніцтва Рады беларускай інтэлігенцыі, бо палічылі, што яна страціла нейтралітэт.

Падзяліцца навіной: 
nn.by

←Лукашэнка павышае стыпендыі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика