«Хросны бацька»-3: мазаічны

Источник материала:  
15.08.2010 19:26 — Новости Политики
На НТВ выйшаў чарговы кавалак серыяла, прысвечанага кіраўніку Беларусі. На гэты раз з капітанам Дудкіным, доктарам Шчыгельскім і псіхіятрамі з Інстытута імя Сербскага. Называецца ён: «Грошы сям’і Лукашэнкі».

Чарговая серыя фільма апавядае пра бізнэс сям’і Аляксандра Лукашэнкі. Інтэрв’ю даюць былы начальнік Упраўлення МУС па барацьбе з карупцыяй Вячаслаў Дудкін, які змушаны быў уцячы з краіны пасля таго як былі спынены расследаванні карупцыйных злачынстваў з удзелам найвышэйшых чыноўнікаў. Выступаюць таксама дэпартаваны расейскі прадпрымальнік Алан Пліеў, намеснік дырэктара Інстытута краінаў СНД, расійскі прапуцінскі палітолаг Уладзімір Жарыхін, былы следчы пракуратуры, а цяпер -- праваабаронца Алег Воўчак.

У фільме прыводзяцца й вытрымкі з заключэння псіхіятра Змітра Шчыгельскага, якое было зроблена больш як 10 гадоў таму – псіхіятр быў вымушаны эміграваць з Беларусі. Знакаміты дыягназ Шчыгельскага – мазаічная псіхапатыя -- каментуюць дактары з маскоўскага Інстытута псіхіятрыі імя Сербскага.

У Беларусі гэты фільм перакрылі, як і папярэднія. Заміж «Мазаічнага бацькі» беларускае НТВ дэманстравала перадачу пра расейскага акцёра Міхала Баярскага, вядомага постсавецкаму гледачу ў ролі д’Артаньяна.

Трэці фільм працягвае лінію першых двух:

Падзяліцца навіной: 

←Южный фронт информационной войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика