Крэмль рэзка адрэагаваў на
Памочнік прэзідэнта РФ, Сяргей Прыходзька, каментуючы па просьбе журналістаў словы Лукашэнкі, перш за ўсё адзначыў, што «не Аляксандру Рыгоравічу казаць тут аб непаслядоўнасці». «Гэтая катэгорыя скарыстаная якраз у адносінах да яго (Лукашэнкі)», -- упэўнены Прыходзька.
«Што тычыцца пытання аб прызнанні рэспублікай Беларусь рэспублікі Паўднёвая Асеція і рэспублікі Абхазія, то калі будзе такое жаданне, мы можам апублікаваць тую частку стэнаграмы паседжання АДКБ, у якой змяшчаюцца словы прэзідэнта Беларусі на гэтую тэму", -- сказаў памочнік прэзідэнта Расеі.
«Можам апублікаваць і іншыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі, якія будуць даволі цікавымі як беларускай, так і міжнароднай грамадскасці», -- дадаў Прыходзька.У пятніцу кіраўнік Беларусі заявіў, што Дзмітрый Мядзведзеў не зусім сумленна перадае выказванні Лукашэнкі па дадзеным пытанні. «Я не хацеў бы дыскутаваць на гэтую тэму, проста расійскі калега нядобрасумленна выцягвае з кантэксту пэўныя рэчы», -- сказаў Лукашэнка.
газета.ru