Граф Прушынскі прапануе вызначыць адзінага кандыдата шляхам латарэі
12.08.2010 13:53
—
Новости Политики
Граф Аляксандр Прушынскі распаўсюдзіў заяву, у якой прапаноўвае вызначыць працэдуру абрання адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі шляхам лёсавання з дапамогай латарэі.
Усім палітыкам, якія ўжо заявілі аб сваім жаданні ўдзельнічаць у выбарах, спадар Прушынскі прапануе выпрацаваць праграму да 15 кастрычніка, а пасля з ліку кандыдатаў вызначыць адзінага лёсаваннем. У выглядзе кампенсацыі, адзіны кандыдат павінен прапанаваць іншым удзельнікам розыгрышу высокія пасады.
Падзяліцца навіной:
АП
АП