Сёння Мінск наведае прэзідэнт Татарстана
12.08.2010 10:52
—
Новости Политики
12 жніўня Мінск з аднадзённым візітам наведае прэзідэнт Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустам Мінніханаў.
Чакаецца, што дэлегацыя прыбудзе ў 11.00 і найперш ускладзе вянкі да манумента Перамогі на аднайменнай плошчы.
На 11.35 запланаваныя перамовы Рустама Мінніханава з прэм"ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Затым кіраўнік Татарстана сустрэнецца з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам.
У 13.40 Мінніханаў і Сідорскі наведаюць спарткомплекс "Мінск-Арэна", пасля чаго плануецца іх падыход да журналістаў.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН