Радзе інтэлігенцыі далі адстаўку
12.08.2010 00:21
—
Новости Политики
Рада беларускай інтэлігенцыі вызначыла сваіх прэтэндэнтаў у прэзідэнты і страціла нейтральнасць у гэтым працэсе. Менавіта таму 11 жніўня ўдзельнікі круглага стала па вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сілаў далі адстаўку Радзе беларускай інтэлігенцыі.
У якасці «суцяшальнага прыза»
на наступным паседжанні ў пятніцу, 13 жніўня, старшыняваць на круглым стале будзе яшчэ старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, а на наступных паседжаннях — удзельнікі круглага стала ў алфавітным парадку.Такое рашэнне прынятае ўдзельнікамі круглага стала 11 жніўня. Першым эстафету старшынявання прымае старшыня АГП Анатоль Лябедзька, і далей — па алфавіце.
Старшыня аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) Мікола Статкевіч кажа, што ўдзельнікі круглага стала падзякавалі Радзе інтэлігенцыі за праведзеную працу па каардынацыі дзейнасці па вызначэнні адзінага кандыдата.
Але ў сувязі з тым, што Рада інтэлігенцыіА круглы стол працягне шукаць выхад на адзінага кандыдата.
Падзяліцца навіной:
belaruspartisan.org
belaruspartisan.org