Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да Палаты прадстаўнікоў

Источник материала:  
Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся  да Палаты прадстаўнікоўЛідэр Руху “За  Свабоду” заклікае прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая гарантуе прадстаўнікам кандыдатаў ўдзел  у падліку галасоў.Ліст Аляксандра Мілінкевіча адрасаваны старшыні Палаты Прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку. 

Аляксандр Мілінкевіч нагадвае ў сваім звароце, што  ў краіне па-ранейшаму існуе постімперская  пагроза страты незалежнасці. Каб  абараніць суверэнітэт і развіваць  эканоміку, краіне неабходна сістэмнае  рэфармаванне ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Галоўным партнёрам у пераўтварэннях, паводле лідэра Руху “За Свабоду”, можа і гатовы стаць Еўрапейскі саюз. 

Аляксандр Мілінкевіч заклікае праявіць волю да выразных і  маштабных пераменаў. Ён прапануе Палаце Прадстаўнікоў на пазачарговай сесіі 7 верасня прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзідэнты наяўнасць яго прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісіяў усіх узроўняў.  

“Так робіцца ва ўсіх цывілізаваных краінах, нават у суседніх Украіне і Расіі. Гэта можа стаць першым крокам па дэмакратызацыі палітычнага жыцця. Сумленны і сумесны падлік галасоў – перадумова прызнання выбараў за мяжой і даверу да іх вынікаў саміх беларусаў”, – падкрэслівае Аляксандр Мілінкевіч, паведамляе прэс-служба лідэра.


 
 


Крынiца: Народная Воля

←Милинкевич написал в парламент

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика