Лідэр Руху «За Свабоду» заклікае прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая гарантуе прадстаўнікам кандыдатаў ўдзел у падліку галасоў.
Ліст Аляксандра Мілінкевіча адрасаваны старшыні Палаты Прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку.
Аляксандр Мілінкевіч нагадвае ў сваім звароце, што ў краіне па-ранейшаму існуе постімперская пагроза страты незалежнасці. Каб абараніць суверэнітэт і развіваць эканоміку, краіне неабходна сістэмнае рэфармаванне ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Галоўным партнёрам у пераўтварэннях, паводле лідэра Руху «За Свабоду», можа і гатовы стаць Еўрапейскі саюз.
Аляксандр Мілінкевіч заклікае праявіць волю да выразных і маштабных пераменаў. Ён прапануе Палаце Прадстаўнікоў на пазачарговай сесіі 7 верасня прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзідэнты наяўнасць яго прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісіяў усіх узроўняў.
«Так робіцца ва ўсіх цывілізаваных краінах, нават у суседніх Украіне і Расіі. Гэта можа стаць першым крокам па дэмакратызацыі палітычнага жыцця. Сумленны і сумесны падлік галасоў — перадумова прызнання выбараў за мяжой і даверу да іх вынікаў саміх беларусаў», — падкрэслівае Аляксандр Мілінкевіч.