У актывіста БХД канфіскавалі газеты і ўлёткі
09.08.2010 09:57
—
Новости Политики
Раніцай 8 жніўня быў затрыманы гарадзенскі актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Мікалай Баўсюк, паведамляе прэс-служба аргкамітэта. У актывіста канфіскаваныя хрысціянскія газеты і ўлёткі.
Баўсюк быў затрыманы на гарадзенскім аўтавакзале адразу па выхадзе з аўтобуса, на якім ён ехаў з Мінска. Пры сабе ў актывіста было 50 асобнікаў газеты БХД «Крыніца», 50 раздрукаваных праграм прэтэндэнта на пост прэзідэнта ад БХД Віталя Рымашэўскага, а таксама 70 бланкаў для збору подпісаў за захаванне касцёла святога Язэпа ў Мінску. Па словах Баўсюка, яго адвезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна Гродна, дзе канфіскавалі ўсе выданні для экспертызы і склалі пратакол, пасля чаго адпусцілі.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН