Брат Курманбека Бакіева знаходзіцца ў Беларусі
«Жаныбек Бакіеў, паводле нашых звестак, знаходзіцца каля старэйшага брата — былога прэзідэнта Кыргызстана», — заявіў Душабаеў інфармацыйнаму агенцтву 24.kg.
Гэта ўжо не першая падобная заява ўлад Кыргызстана. Нагадаем, 7 ліпеня
***
Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума малалетнімі дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. За гэты час ён тройчы даваў
У маі кіраўнік часовага ўрада Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні Курманбека Бакіева прэзідэнцкай недатыкальнасці на падставе крымінальнай справы, па якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі забойстваў і злоўжыванні службовым становішчам. Генпракуратура Кыргызстана звярталася ў Генпракуратуру Беларусі з запытам аб выдачы Бакіева, але атрымала адмову.
Браты Бакіева абвешчаныя ў вышук па абвінавачанні ва ўчыненні цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойстваў.
Паводле звестак кіргізскіх крыніц, у Курманбека Бакіева пяцёра братоў. Вышэйзгаданы Жаныбек Бакіеў да змены ўлады займаў пост кіраўніка Службы дзяржаўнай аховы. Высокія дзяржаўныя пасты таксама займалі Каныбек і Марат Бакіевы. Яшчэ два браты Бакіева, Ахмат і Адыл, займаліся бізнесам.
Сяргей Пульша, БелаПАН