Рада інтэлігенцыі не адмаўляецца ад ініцыятывы па вызначэнні адзінага кандыдата
Як паведамлялася раней, РБІ разглядала пытанне адмовы ад ініцыятывы па вызначэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты.
«На аўторкавым пасяджэнні было вырашана не спыняць гэтую дзейнасць. Мы канкрэтызавалі патрабаванні да прэтэндэнтаў на адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл, улічваючы іх маральныя, арганізацыйныя, функцыянальныя, рэсурсныя якасці», — заявіў Колас.
Паводле яго слоў, у гэтым фармаце колькасць прэтэндэнтаў у адзіныя кандыдаты «значна скарачаецца».«Таксама мы выставілі шэраг умоў да гэтых прэтэндэнтаў. Галоўная з якіх — вызначыць дакладную дату вылучэння адзінага кандыдата ад дэмсіл на пасаду прэзідэнта Беларусі», — адзначыў Колас.
Рада беларускай інтэлігенцыі з красавіка праводзіць кансультацыі з лідэрамі дэмакратычнай апазіцыі па вылучэнні адзінага кандыдата на выбары кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, паводле вынікаў кансультацый РБІ з лідэрамі палітычных партый, рухаў і грамадскімі дзеячамі, што адбыліся ў
Аляксандр Мілінкевіч і Алесь Міхалевіч адмовіліся ўдзельнічаць у ім.
Сяргей Пульша, БелаПАН