Славацкі ўрад не выключае абмежаваньня кантактаў з Беларуссю
03.08.2010
—
Новости Политики
Мікулаш Дзурында, вядомы славацкі палітык, які нядаўна заняў пасаду кіраўніка МЗС ва ўрадзе Іветы Радзічовай, агучыў галоўныя мэты і прынцыпы зьнешнепалітычнай лініі сваёй краіны.Паводле міністра, замежная краіны будзе будавацца на прынцыпах адкрытасці і празрыстасці і будзе падкантрольнай з боку грамадзтва. У аснову зьнешнепалітычнай лініі Славаччыны будуць закладзеныя такія традыцыйныя эўрапейскія каштоўнасьці як права на жыцьцё, асабістую свабоду і павагу чалавечай годнасці. Паводле гэтай прычыны, Славаччына найбліжэйшым часам абмяжуе кантакты з краінамі, дзе маюць месца грубыя парушэньні правоў чалавека і яго асабістых свабодаў. У якасці прыкладу Дзурында прывёў такія краіны як Беларусь і Кубу. "З аднаго боку, мы надаём вялікае значэнне эканамічным інтарэсам, аднак з іншага боку, мы павінны не забывацца фундамэнтальныя прынцыпы і каштоўнасці”.
Адначасна Славаччына будзе ўсяляк падтрымліваць праекты, накіраваныя на эўрапейскую інтэграцыю і мадэрнізацыю Ўкраіны.
У часы знаходжаньня Мікулаша Дзурынды на пасадзе прэм’ера (1998-2006) і выконваючага абавязкі прэзыдэнта (1998-1999) Славаччына стала сябрам ЭЗ і НАТО.

Крынiца: Радыё Свабода