Аляксандр Мілінкевіч бярэ на сябе ролю лідэра прабеларускіх праеўрапейскіх сіл
«Беларусь можа быць Беларуссю, захаваўшы свае мову і культуру, толькі ў Еўрапейскім саюзе. Інакш мы будзем змагацца за выжыванне, за існаванне, як гэта адбываецца сёння», — сказаў палітык, будучы ў Магілёве на абласной канферэнцыі дэмакратычных сіл, якая прайшла 31 ліпеня.
Параўноўваючы прэзідэнцкія выбары 2006 года з цяперашняй расстаноўкай палітычных сіл, Мілінкевіч зазначыў, што зараз сітуацыя ў краіне «зусім іншая». «Апрача праблем з дэмакратыяй ёсць вялікія праблемы з утрыманнем незалежнасці. Апрача таго, апазіцыя ў 2006 годзе была нядрэнна аб’яднаная, а сёння аб’яднання пакуль не атрымліваецца», — заявіў лідэр руху «За Свабоду».
Адной з найважнейшых мэтаў для дэмакратычных сіл ён бачыць падрыхтоўку не столькі да цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў, якіх, паводле слоў Мілінкевіча, «насамрэч няма, і ніхто галасы падлічваць дакладна не будзе», колькі да выбараў, якія будуць аб’яўленыя пасля таго, як «улада вымушана будзе сысці».
«Вось на тых — дэмакратычных — выбарах будзе вырашацца вельмі многае, — упэўнены Мілінкевіч. — І мы павінны рыхтавацца да таго, што будзе на свабодных выбарах: аб’ядноўвацца, умацоўваць нашы сілы, структурыраваць іх, прыцягваць моладзь і гэтак далей».
Што тычыцца асабіста яго задачы, то яна, паводле слоў палітыка, «цалкам ясная»: «Я хацеў бы аб’яднаць людзей, якім не ўсё роўна, дзе будзе Беларусь, які шлях развіцця яна абярэ. Прыцягнуць новых людзей, мець добрыя праграмы перабудоўвання Беларусі. На гэта патрэбна працаваць ўвесь час. Я бяру на сябе ролю лідэра прабеларускіх праеўрапейскіх сіл».
Нагадаем, пра рашэнне балатавацца на пасаду прэзідэнта Мілінкевіч афіцыйна заявіў 3 мая, склікаўшы
Апрача Мілінкевіча пра намер балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы на гэты момант заявілі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі, лідэр
Згодна з Канстытуцыяй выбары прэзідэнта павінны прайсці не пазней як 9 лютага 2011 года.
БелаПАН