З новым лордам

Источник материала:  
31.07.2010 19:34 — Новости Политики
Лукашэнка зноў занепакоены іміджам. Паляпшаць яго паклікалі новага брытанскага піяршчыка, лорда Пітэра Сэлвіна Гамера Чадлінгтана.

З новым лордам

Здаецца, што недзе мы гэта ўжо бачылі. У жніўні 2008 на працу ў Беларусь з Вялікабрытаніі быў запрошаны лорд Цімаці Бэл, які раней паляпшаў імідж Маргарэт Тэтчэр і Барыса Беразоўскага.

Бэл адразу паабяцаў, што ў хуткім часе на волю выйдуць усе палітвязні, і слова стрымаў. Наступнай задачай брытанца было дабіцца прызнання міжнароднай супольнасцю вынікаў парламенцкіх выбараў, але тут вый¬шла загваздка. Выбары прайшлі з фальсіфікацыямі, таму АБСЕ не прызнала іх легітымнасць.

«Тады лорд Бэл паабяцаў Аляксандру Лукашэнку: «Я табе натоўп заходніх журналістаў прышлю, каб засвяціцца ў самых уплывовых газетах». І сапраўды: у Мінск на інтэрв’ю з Лукашэнкам прыехаў карэспандэнт Financial Times. Але артыкул выйшаў пад загалоўкам «Апошні дыктатар Еўропы паміж Усходам і Захадам». І напісана там было ўсё тое ж, што пісалі іншыя заходнія журналісты, з лордам Бэлам зусім не знаёмыя. І амаль тое ж, што нядаўна паказвалі па НТВ у фільме «Хросны бацька», — піша журналістка Ірына Халіп.

Лорд Бэл прызнаваўся, што атрымліваў у Беларусі мільёны, але нікому так і не стала вядома, па якім артыкуле дзяржбюджэту праходзілі гэтыя выдаткі. Працай Бэла Лукашэнка, трэба меркаваць, застаўся незадаволены, бо кантракт на наступны год працягнуты не быў без тлумачэння прычынаў.

Без піяршчыка Лукашэнка заставаўся толькі год.

Лорду Чадлінгтану 68 гадоў. Ён з вядомага брытанскага роду. Ягоны бацька быў англіканскім святаром, а брат пэўны час працаваў ва ўрадзе кансерватараў.

Як і сённяшні кліент, за сваё жыццё лорд змяніў многа прафесій. Вучыўся ў Кембрыджы і рыхтаваўся стаць, як бацька, святаром, але змяніў рашэнне і заняўся журналістыкай. Пісаў у асноўным пра бізнэс і сферу гандлю. У гэты час і зразумеў, што ўласна бізнэс яму цікавейшы за журналістыку.

У 1974 ён засноўвае кампанію па сувязях з грамадскасцю Shandwick. Ад 2005 Чадлінгтан узначальвае піяр-холдынг «Хантсуорт».

Цікавы факт біяграфіі: у 1997 лорда Чадлінгтана, які тады быў дырэктарам Брытанскага каралеўскага опернага тэатра, звольнілі з пасады. Адбылося гэта пасля дакладу ў палаце грамад — за «жахлівую некампетэнтнасць, катастрафічнае фінансавае планаванне і пралік»: за два гады ён давёў оперу ледзь не да банкруцтва.

Цікава, як пойдуць справы ў Чадлінгтана з фінансавым планаваннем у Беларусі? Галоўнай задачай яму ставяць прыцягненне замежных інвестыцый у беларускую эканоміку.

Падзяліцца навіной: 
Зміцер Панкавец

←Президент провел совещание по развитию Нарочанского края.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика