«Хросны бацька — 3» выйдзе на экраны ў сярэдзіне жніўня
29.07.2010 10:37
—
Новости Политики
Тэлекампанія НТВ прыступіла да актыўных здымак трэцяй серыі скандальнага фільма «Хросны бацька». Працяг выйдзе ў эфір напярэдадні 16 жніўня, калі традыцыйнага ў Мінску ўспамінаюць зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.
Над фільмам працуе тая ж аўтарская група, якая рабіла першую і другую серыі.
Трэцяя серыя яшчэ больш датычыць прыроды і сутнасці беларускага рэжыму, закранаюцца пытанні карупцыі ў вышэйшых эшалонах беларускай улады. Аўтары абяцаюць тое, што яшчэ ніколі беларусы не бачылі і не ведалі пра тое, што адбываецца ў краіне.
Падзяліцца навіной:
Белорусский партизан
Белорусский партизан