Асад запрасіў Лукашэнку ў Дамаск

Источник материала:  
28.07.2010 15:45 — Новости Политики
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку наведаць Сырыю з афіцыйным візытам.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэклярацыі двух прэзыдэнтаў. Тэрміны візыту будуць узгодненыя па дыпканалах.

Б.Асад наведаў Беларусь зь першым афіцыйным візытам 26–27 ліпеня. А. Лукашэнка двойчы бываў у Сырыі — у 1998 і 2003 гадах. Першы раз ён сустракаўся яшчэ з бацькам Башара Асада Хафэзам, які кіраваў Сырыяй 30 гадоў, аж да сьмерці ў 2000-м годзе, і здолеў перадаць уладу сыну.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←На сайце wikileaks.org знайшліся сакрэтныя дакументы, датычныя Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика