Калі ўрад Беларусі хоча супрацоўнічаць, павінен быць крок насустрач з

Источник материала:  
28.07.2010 09:41 — Новости Политики
Злучаныя Штаты не здрадзяць прынцыповай пазіцыі ў адносінах да ацэнкі выканання правоў чалавека ў Беларусі, заявіў журналістам часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан 27 ліпеня ў Раўбічах падчас фестывалю «Амбасовiшча».

Дыпламат выказаў шкадаванне, што ЗША вымушаныя адмовіцца ад рэзідэнцыі пасла ў Раўбічах. «Два гады дом не заняты, і няма сігналаў, што сітуацыя зменіцца. Не мае сэнсу плаціць за тое, што не выкарыстоўваецца», — сказаў Скэнлан. З сакавіка 2008 года пасольства ЗША ў Беларусі ўзначальвае часовы павераны, пасля таго як Мінск адклікаў свайго пасла з Вашынгтона.

«Крокі больш значныя чым словы, — падкрэсліў Скэнлан. — Калі ўрад Беларусі хоча супрацоўнічаць, павінен быць крок насустрач з яго боку».

«Беларусы разумеюць, што нашы прыярытэты і наша палітыка ў Беларусі не зменяцца», — упэўнены Скэнлан.

Паводле яго слоў, пасольства прадоўжыць працу ў Мінску. Дыпламат пацвердзіў зацікаўленасць Вашынгтона ў дыялогу з беларускімі ўладамі, у развіцці адносін з Беларуссю і ў паляпшэнні сітуацыі ў сферах, якія гэтага патрабуюць.

Падзяліцца навіной: 
Марына Рахлей, БелаПАН

←Асад приезжал в Минск за оружием?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика