Лукашэнка: Беларусь і Сірыя маюць намер рэалізаваць трохбаковыя праекты ў сферы эканомікі з Венесуэлай і Катарам
Паводле слоў Лукашэнкі, якія цытуе
Ён пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку развіваць супрацоўніцтва з Сірыяй па ўсіх аспектах, ад
Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь высока цэніць міжнародныя намаганні Сірыі ў блізкаўсходнім урэгуляванні і адзначае важную ролю гэтай краіны ў падтрымцы рэгіянальнай бяспекі.
«Мы салідарныя з патрабаваннямі міжнароднай супольнасці рэалізаваць законнае права палесцінцаў на стварэнне ўласнай дзяржавы», — сказаў беларускі кіраўнік.Падчас сустрэчы ў пашыраным складзе падпісаны пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных абласцях.
У прыватнасці, падпісана міжведамаснае пагадненне аб супрацоўніцтве ў вобласці электрасувязі і
Былі падпісаныя Мемарандум аб намерах у сферы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Генеральнай арганізацыяй дыстанцыйнага зандзіравання Сірыі і выканаўчыя праграмы на 2011–2012 гады аб тэхнічным і навуковым супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі. Бакі таксама падпісалі праграму па рэалізацыі пагаднення паміж беларускім Дзяржстандартам і Сірыйскай Арабскай арганізацыяй па стандартызацыі і метралогіі аб супрацоўніцтве ў сферы ўзаемнага прызнання вынікаў ацэнкі адпаведнасці.
Як заявіў Лукашэнка, рэалізацыя сумесных праектаў Беларусі і Сірыі будзе садзейнічаць у тым ліку ўмацаванню бяспекі дзвюх краін. «У нас ёсць маса праектаў і напрамкаў супрацоўніцтва, рэалізацыя якіх можа ўмацаваць нас, а значыць, і нашу бяспеку, і прымусіць іншых нас паважаць», — сказаў беларускі кіраўнік.
Паводле яго слоў, беларусы і сірыйцы падобныя паміж сабой тым, што заўсёды змагаліся і змагаюцца за незалежнасць і суверэнітэт сваіх дзяржаў. «Мы выступаем супраць любых спосабаў націску, будзь то палітычныя, эканамічныя, ці, не дай Божа, ваенныя. Мы цывілізаваныя людзі і патрабуем да нас цывілізаванага стаўлення», — заявіў Лукашэнка.
БелаПАН