16 жніўня — шэсце пратэсту. Заяўка пададзена

Источник материала:  
25.07.2010 10:44 — Новости Политики

Выступаючы на соймавай нарадзе Партыі БНФ, кіраўнік сталічнай арганізацыі партыі Віктар Івашкевіч паведаміў, што разам з Яўгенам Афнагелем і Паўлам Юхневічам яны перадалі ў Менскі гарвыканкам заяву з просьбай даць дазвол на правядзеньне 16 жніўня шэсьця і мітынгу пад лёзунгам «Патрабуем міжнароднага расьсьледаваньня спраў зьніклых».

Мяркуецца, што шэсьце пройдзе па маршруце Акадэмія навук — Плошча Свабоды. Гэтая акцыя, патлумачыў Віктар Івашкевіч, будзе прысьвечаная патрабаваньням высьветліць усе акалічнасьці зьнікненьня Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.

«Вельмі важна прадэманстраваць уладам, што людзі выйшлі на вуліцу. Я думаю, што гэта будзе першы крок да выхаду людзей на плошчу ў дзень правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў», — сказаў Івашкевіч.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

←«Ці лёгка дамаўляцца з беларускім кіраўніцтвам? Вельмі лёгка, так лёгка!»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика